Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цар-дуб (Паводле Т. Хадкевіча)

   Маленькая палянка ў гушчары абгароджана старым парканам, і над ёй узняўся вялізны і стройны дуб. Гонкае і роўнае, як струна, дрэва выцягнулася ў вышыню, каб зялёнай верхавінай зірнуць на ваколіцы.
   Не менш як тром рослым мужчынам трэба ўзяцца за рукі, каб абхапіць яго стан. Каля трыццаці метраў увысь цягнецца гонкі ствол без адзінага сучка і дупла, а потым раскідваецца пяццю доўгімі і моцнымі сукамі, утвараючы вялікую зялёную шапку. Ад гэтых сукоў да верхавіны яшчэ з дзесятак метраў. Калі б узабрацца на верхавіну, перад вачыма адкрылася б цудоўная панарама Палесся.
   Як вызначылі спецыялісты, дубу за шэсцьсот гадоў. Яшчэ літоўскія князі палявалі ў гэтых мясцінах на зуброў і мядзведзяў, а малады дуб ужо шумеў ярка-зялёным веццем.
   Шмат бачыў дуб на сваім вяку. Бушавалі суровыя навальніцы над ім, змяняліся часы і падзеі, але жыла родная зямля з яе свабодалюбівым народам, непакорным, прагным да волі і жыцця, і дуб як бы ўвасобіў гэтую магутнасць і непакорнасць сваёй зямлі.
(154 словы)

Паводле Т. Хадкевіча

 

Похожие статьи:

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Як птушкі дуб ратавалі

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ

ПераказыЦар-дуб (Паводле Я. Пархуты)

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Дуб-заступнік