Заснавальнікам беларускага кнігадрукавання з’яўляецца наш славуты суайчыннік Францыск Скарына, які нарадзіўся ў Полацку ў сям’і купца ў пятнаццатым стагоддзі. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у родным горадзе, працягнуў вучобу на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта, дзе абараніў ступень бакалаўра.
У тысяча пяцьсот дванаццатым годзе ў Падуанскім універсітэце (Паўночная Італія) ён першы сярод усходніх славян атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Яму прапанавалі застацца ў Італіі, але Скарына вырашыў вярнуцца на радзіму. У яго было вялікае жаданне – несці асвету свайму народу.
У тысяча пяцьсот сямнаццатым годзе ў Празе Францыск Скарына выдаў першую беларускую кнігу «Псалтыр». Апрача рэлігійна-культурнага прызначэння, яна, па сутнасці, была першым букваром. За тры гады ён выдаў там дваццаць тры кнігі Бібліі. Надрукаваны яны былі на тагачаснай беларускай мове. Вярнуўшыся на радзіму, Францыск Скарына заснаваў у Вільні першую на Беларусі друкарню, выпусціў яшчэ дзве кнігі.
Скарынавы кнігі далёка пераўзыходзяць не толькі ранейшыя царкоўнаславянскія выданні, але нават і тагачасныя венецыянскія.
Дзякуючы Скарыну беларусы атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове.
(160 слоў)
Паводле І. Саверчанкі, З. Санько.
Похожие статьи:
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына