На бясконцым беразе вялікага шэра-блакітнага мора сядзіць хударлявы маленькі хлопчык. З мокрага пяску, які наліпае на далоні, ён будуе вежу. У бясконцым краявідзе будаўнік здаецца маленькім, як кропка ці кропля. Ён захоплены справай, паглыблены ў яе і не глядзіць на мора. А там нараджаецца хваля, якая бяжыць з глухім шэптам да берага. Шоргат ракавінак, пяску – і хваля адразу разбівае, руйнуе тое, што хлопчык не паспеў дабудаваць. Перад разгубленым малым застаюцца рэшткі сабора і хваля, якая з шумам спаўзае і сцягвае ў мора плён працы.
Хлопчык пачынае будаваць, працуе хутчэй. Гурба пяску набывае форму. Але зноў набягае хваля і, як коўдра, накрывае сабор з недабудаванай вежай.
Малы ўпарта насыпае, прыгладжвае сцены, вежу, з трэсачак робіць крыжык. Хваля зусім блізка. Чуваць яе шоргат і шэпт. Малы паспявае паставіць крыжык на вежу. Хваля застывае, спыняецца, ссоўваецца ў мора.
Бясконцы краявід. На беразе стаіць сабор з мокрага пяску.
(145 слоў)
Паводле У. Сцяпана
Похожие статьи:
Пераказы → Партрэт сонца і мора
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Мора
Эрнэст Хэмінгуэй → Эрнэст Хэмінгуэй. Стары і мора
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - За соснамі – мора
Пераказы → Шум хваль