Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У родных мясцінах

   Дубы стаялі пры ўездзе ў вёску. І калі б Васіль ні вяртаўся дадому, бачыў яшчэ здалёку іх пышныя вершаліны. Сэрца адразу ж напаўнялася радасцю: пройдзе некалькі хвілін, і хлопец будзе ў знаёмай змалку хаце.
   Самыя розныя ўспаміны ажывалі раптам. Як толькі мінала доўгая зіма, раставаў снег, зелянеў поплаў, вясковыя хлапчукі пад дубамі пасвілі свіней, ляжалі ў цяньку, уставіўшыся вачыма ў бяскрайні блакіт неба. Дубы шумелі лісцем, асабліва калі блізка была навальніца, ліў дождж.
   Ляцелі з лесу ці ў лес птушкі – прысядалі адпачыць на дубах. Не мінаў дубоў і вецер, гушкаўся ў галінах. Восенню, калі жаўцелі палі, вецер атрасаў з дубоў спачатку жалуды, а потым лісце. Падымешся раненька з пасцелі, прыбяжыш пад дубы, а там услана спелымі жалудамі.
   Людзі прыходзілі не толькі збіраць жалуды, але і нанізваць на пруцікі сухое лісце. На лісці пяклі ў вёсцы хлеб. Дубовае лісце з усімі яго прожылкамі прыгожа адбівалася на ніжняй скарынцы бохана, а скарынка была вельмі смачная і пахла летам, дубамі.
(160 слоў)

Паводле Б. Сачанкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДубы-асілкі

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Дубы

Пераказы, дыктантыВекавыя асілкі

Якуб КоласЯкуб Колас - Старыя дубы