Пайшоў я неяк летам у грыбы. Доўга хадзіў па лесе. Але грыбоў было мала. Раптам мне патрапіўся малады густы хвойнік. З яго вылазілі два белагаловыя хлапчукі. У руках яны трымалі поўныя кошыкі грыбоў. Грыбы маладзенькія, крамяныя. Я ціснуўся паміж маладых дрэўцаў. Грыбоў у хвойніку было шмат. Усе так і просяцца ў кошык. Нарэшце я выбраўся з хвойніку. За гэты час у мой кошык лягло больш за паўсотні баравічкоў.
(70 слоў)
Паводле А. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Грыбныя дажджы
Пераказы → Грыбы ў павер’ях
Пераказы → Настасін гай
Пераказы → Баравічкі (Паводле Я. Сіпакова)
Пераказы → Веснавыя грыбы