Якое раздолле ў бары летам! Па кучаравых хвоях і елках разгульваюць смелыя вавёркі. Яны спрытна лушчаць шышкі. Гэтыя клапатлівыя звяркі носяць смачныя зерні ў свае гнёзды. Усё лета без адпачынку заняты яны работай.
У верхавінах касматых елак цэлымі днямі кружацца вароны. Даўгахвостыя дзятлы барабаняць па дрэвах. Розныя птушкі пырхаюць між галін. Дружным хорам шчабечуць шпакі. Часта прылятаюць сюды і шэрыя зязюлі.
Такая дзіўная музыка грыміць у бары!
(69 слоў)
Паводле А. Якімовіча