Нішто не парушала чароўнай цішыні, толькі ў далёкім лесе пасвістваў салавей. Найбольш моцныя і выразныя яго гукі даляталі ў бліндаж і перашкаджалі сну байцоў.
Медсястра Марыя сядзела на траве, абапёршыся локцем на пянёк. З песняй начной птушкі прыляцелі да яе ўспаміны аб далёкім дзяцінстве. Паўставаў перад вачыма чароўны лес. Велізарнай густой і заўсёды зялёнай паласой стаяў ён за вельмі прываблівай ракой. Колькі там было салаўіных песень! Колькі разоў Марыя іх слухала!
Вось бацькоўскі домік з высокім ганкам, а за домікам пасаджаны садок. Там некалькі яблынь, адна ці дзве грушы, а то ўсё вішні ды слівы. Да іхняга садка прылягаў школьны сад.
Марыя кожную вясну чакала салаўя. Або ён прыляціць у іхні садок, саўе там гняздзечка, або абсталюецца ў школьным садзе, а спевы яго будуць усё роўна чуваць навокал. Любіла Марыя гэтую шэрую птушачку і не магла зараз заснуць.
(138 слоў)
Паводле А. Кулакоўскага
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Лясы. Узгоркі. Паплавы...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Пад шэлесты лісця
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Спі...
Биографии → Алесь Салавей
Алесь Салавей → Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...