Наш новы выкладчык рускай літаратуры адразу звярнуў на сябе ўвагу сваёй разважлівасцю, павагай да студэнтаў, нязвыклай «акадэмічнай» бародкай. Аўдыторыя спачатку заціхла перад ім, застыла ў чаканні чагосьці цікавага, незвычайнага. А Антон Антонавіч зусім па-хатняму пачаў гаварыць пра Чэхава і Горкага, якога бачыў на свае вочы, пра карціны Рэпіна і спектаклі Маскоўскага мастацкага тэатра. Ён асабіста ведаў многіх з тых, пра каго мы падчас чыталі ў кнігах. Хадзіў на кватэру да Луначарскага і Маякоўскага, не раз прысутнічаў на рэпетыцыях Неміровіча-Данчанкі, зрэдку трапляў на прэм’еры спектакляў, пастаўленых Таіравым і Меерхольдам. Падоўгу расказваў пра Якуба Коласа, якога называў сваім любімым паэтам і сябрам.
(Паводле М. Рыбакова)