Я нарадзіўся ў драўляным Мінску. У цэнтры горада ўжо стаялі будынкі на два і тры паверхі, але на ўскраіне дамы былі з дрэва.
Помню дзень, калі ў Мінску з’явіўся першы аўтамабіль. Мы, хлапчукі, беглі за ім праз увесь горад і глядзелі на гэты цуд новага веку. Здавалася дзівам, як у ім едуць людзі.
Добра помню і першы аэраплан. Ён з’явіўся над Мінскам у паказальным палёце. Мы з бацькам уважліва сачылі за тым палётам. Пасля бацька сказаў мне: «Вучыся, сынок, можа і табе калі давядзецца здзіўляць людзей новымі цудамі чалавечага розуму».
(93 словы)
(Паводле Я. Рамановіча)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Няміга (Паводле А. Бутэвіча)
Пераказы, дыктанты → Мінская ратуша
Пераказы, дыктанты → Мінскі метрапалітэн
Пераказы, дыктанты → Мінскі чыгуначны вакзал
Пераказы, дыктанты → Прывакзальная плошча