Наступіла марозная зіма. Цярушыць першы сняжок. Сонца свеціць ярка. Яно белае, зыркае. Снег блішчыць, як крышталікі солі. Ад гэтага трохі няёмка. У лесе моцна трашчаць сарокі, сакочуць сойкі, цінькаюць сініцы, аўсянкі.
Лёгкая, слізготная, добра накатаная прамая лыжня бяжыць лесам. Галлё хвой і бярозак надгінаецца пад цяжарам снегу. На сасне сядзіць вавёрка. Яна цікаўна і насцярожана сочыць за лыжнікамі.
З поўначы налятае калючы халодны вецер. Тады падае густы мокры снег. Замятае дарогі і навальвае цэлыя гурбы.
(76 слоў)
Паводле В. Хомчанкі
Похожие статьи:
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы, дыктанты → Першы снег (Паводле X. Лялько)
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег
Пераказы, дыктанты → Першы снег (Паводле І. Грамовіча)