Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Удзячны госць

   Я сядзеў на ганку і назіраў за гульнёй зарнічных сполахаў. Ціхае павіскванне прымусіла схамянуцца. Каля ганка стаяў сабака і запытальна глядзеў на мяне. Я адразу здагадаўся, што сабака свойскі. Пра гэта сведчылі парода і новы скураны ашыйнік.
   Між тым наляцеў сапраўдны шквал, пачаўся лівень. Я адчыніў дзверы на веранду і паклікаў сабаку ў хату. Ён скочыў праз прыступкі і спыніўся на ганку. Я пагрэў гарохавы суп, пераліў у міску, вынес на ганак. Сабака панюхаў і пачаў прагна хлябтаць. Вылізаў пасудзіну і ўлёгся пад лаўку.
   Назаўтра я прачнуўся рана. Як пачувае сябе мой учарашні госць?
   Сабака панура стаяў ля расчыненых веснічак. Убачыў мяне, павесялеў, патрухаў на дарогу. Вось якая ўдзячнасць. Не мог сысці, не развітаўшыся з тым, ад каго меў ласку.
(122 словы)

(Паводле Б. Стральцова)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБелы шпіц

Пераказы, дыктантыФомка

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Атаман-барабан

Пераказы, дыктантыБелы шпіц

Пераказы, дыктантыШукаю гаспадара