Постаць творцы класічнага беларускага харавога мастацтва, знакамітага збіральніка, даследчыка і прапагандыста помнікаў традыцыйнай культуры беларусаў, літаратара, культурна-грамадскага дзеяча Рыгора Раманавіча Шырмы, пэўна, можа быць названа знакавай. Падставай такога высокага азначэння – яго жыццё ў мастацтве харавога спеву, этнамузакалогіі, культурна-грамадскай сферы.
Заснаванай і пеставанай без мала паўвека Рыгорам Раманавічам Шырмам Беларускай акадэмічнай капэлай былі падараваны суайчыннікам і свету ў найгустоўнейшай трактоўцы маэстра дзесяткі твораў еўрапейскай музычнай класікі, сотні беларускіх народных песень, данесеных да слухача беражліва, з глыбінным адчуваннем іх неўміручай красы. Да прыходу Р.Р. Шырмы харавая культура на Беларусі такой мастацкай вышыні не дасягала ніколі.
Агульнавядома, справай жыцця Р.Р. Шырмы як фалькларыста-збіральніка, публікатара і дырыжора было практычнае выяўленне багацця душы беларускага народа. Перш-наперш для яго духоўнага самасцвярджэння, а ў стратэгічным плане – для станаўлення прафесійнай беларускай музыкі на трывалых асновах нацыянальнага меласу.
(130 слоў)
Паводле А. Ліса
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Народжаны для песні
Пераказы, дыктанты → Наш Рыгор Раманавіч
Пераказы, дыктанты → Сустрэча з сапраўдным мастацтвам
Пераказы, дыктанты → Сіла мастацтва
Пераказы, дыктанты → Рыгор Шырма