Прыйшло лета, прынесла з сабой цёплае надвор’е. Падрасла, налілася сокам маладая траўка.
З вечара дзядуля з Паўлікам пачалі рыхтавацца да сенакосу.
Раніцай узяліся яны за працу. Добра косіць дзядуля! Унуку таксама захацелася паспрабаваць. Пачаў ён касіць траву. Але каса ўразаецца ў зямлю. Засмуціўся Паўлік, ледзь не заплакаў. Дзядуля супакоіў яго і навучыў граблямі разбіваць пракосы травы. Гэта работа добра атрымалася ў Паўліка. Як хораша на сенакосе!
(67 слоў)
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Сенакос