Бусліная радасць маленства... Як радасна было прачнуцца ў той ці іншы веснавы дзянёк і ўбачыць: буслы прыляцелі! І гэтае воклічнае «Буслы прыляцелі!» імкліва неслася ад хаты да хаты, пераскокваючы лужыны, а то і проста плюхаючыся па вадзе. І не было на тое імгненне больш значнай падзеі, чым гэта.
Праходзіў дзень-другі агульнага дзіцячага ўзрушэння, а потым зноў усё станавілася прывычным, нібыта і не было таго млоснага чакання. І жыццё зноў уваходзіла ў звычайнае рэчышча: мы бавілі час у сваіх дзіцячых гульнях, а буслы жылі ўласнымі птушынымі турботамі. Але гэта толькі здавалася так, што мы, сваволячы, не заўважалі сваіх крылатых суседзяў. Бо варта было ўвосень апусцець буслянцы, як у той жа дзень мы адчувалі: нечага не хапае на нашай вуліцы. І разумелі: не хапае буслоў, іх клёкату, святла іх крылаў. І было адчуванне, што менавіта без гэтага святла раптоўна пачарнела зямля, больш цёмна стала навокал.
(143 словы)
Паводле А. Зэкава
Похожие статьи:
Пераказы → Буслы прыляцелі
Пераказы → Выратаваная буслянка
Пераказы → Адзінота
Пераказы → Буслы
Пераказы → Буслы над казармай