Сонца паспела абсушыць зямлю. Палянкі і сцяжынкі прасохлі. Падсохлі лясныя ўскраіны. Першы раз пасля зімы мурашкі выйшлі на святло, на сонца. Што робіцца каля бярозы і на самой бярозе! Ад парэпанага камля да самай вяршыні сядзяць, паўзуць, куляюцца мурашкі. Чаму ж кінуліся яны на бярозу? Па жылах дрэва пайшоў салодкі сок. Мурашкі спяшаюцца паласавацца ім. Дзень і ноч смокчуць яны салодкую вільгаць. Шуміць пад бярозаю свята мурашак.
(69 слоў)
Паводле К. Кірэенкі
Похожие статьи:
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Бяроза
Янка Галубовіч → Янка Галубовіч - Салодкі кляновік
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала
Пераказы → Бяроза белая
Якуб Колас → Якуб Колас - Мурашкі