Святкавалі Купалле ў ліпені. Дзяўчаты збіралі на лузе купальскія зёлкі. Потым плялі вянкі. Ноччу выпраўляліся з купальскімі песнямі, заклічкамі. Галоўным было купальскае вогнішча. Яго раскладвалі на ўзлеску, паляне, рачным беразе. Моладзь вадзіла карагоды, скакала цераз агонь. Дзяўчаты варажылі на кінутых у ваду вянках. На высокім шасце ўздымалі запаленае кола. У народзе верылі, што на Купалле ў гушчары лесу зацвітае кветка папараці. Кожны марыў знайсці яе.
(67 слоў)
Па матэрыялах беларускага календара
Похожие статьи:
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..
Пераказы, дыктанты → Купальскі абрад
Янка Купала → Янка Купала - У купальскую ноч
Янка Купала → Янка Купала - Заклятая кветка
Пераказы, дыктанты → Купалле (Паводле С. Асіноўскага)