Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Свята зямлі

   Дубы шумелі аголенымі лапамі. Гэтым шумам сустракалі яны кожную вясну. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця, але чулася ў ім і нейкая затоеная трывога. Толькі гэтая трывога не пакідала глыбокага следу на твары магутных дубоў. Кожны новы дзень вясны дадаваў столькі дабраты, столькі хараства, што не хацелася і ў думках трымаць гэту няясную трывогу.
   Адзін дуб стаяў на беразе рэчкі. Высока паднятая лысая галава яго, бязмерна тоўсты камель казалі пра тое, што ён быў найбольш разважлівы паміж усіх тутэйшых дубоў. І калі яны пераставалі думаць пра нягоды сваёй долі, ён заставаўся сур’ёзны.
   – Слухайце, што я скажу вам, сябры-дубы! – пачаў аднойчы мудры дуб. – Я хацеў бы, каб ваша радасць не мела канца і ваша доля была яшчэ шчаслівейшая.
   А навокал было так згодна, хораша і радасна, усё роўна як зямля святкавала вялікае свята. Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазіраў важна і лагодна, нібы гаспадар на багацце сваіх ніў.
(149 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Як птушкі дуб ратавалі

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Дуб-заступнік

Пераказы, дыктантыЦар-дуб

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ