Свет "Палескай хронікі" – гэта мележаўскі свет, ім створаны, ім узноўлены аналаг рэальнага нацыянальнага беларускага свету – у прыродзе, побыце, працы, людскіх характарах, у чалавечых паводзінах, у эмацыянальна-духоўным ладзе. І гэта, напэўна, галоўная вартасць твора: яна гарантуе яму жыццё сучаснае і будучае. Даўгавечнасць "Хронікі", яе пастаянная актуальнасць не толькі вынік мастацкай рэалізацыі высокага таленту, бо выключнае значэнне ў яго канкрэтным увасабленні мелі вось якія моманты: жыццёвая аснова твора і час напісання. Праблематыкай, ідэйна-мастацкай скіраванасцю раманы Мележа народжаны грамадскімі ўмовамі, духоўнай атмасферай другой паловы шасцідзясятых гадоў...
У перыяды, пераломныя ў жыцці народа, такія, як рэвалюцыя, грамадзянская вайна, калектывізацыя, Айчынная вайна, пытанні ўзаемаадносін чалавечай свабоды і сацыяльнай неабходнасці ўзнікаюць у асабліва вострай і бескампраміснай форме і патрабуюць адназначнага адказу. Менавіта гэтыя пытанні ў літаратуры тых гадоў, а найперш у жыцці, набываюць моцнае гучанне і маюць тэндэнцыю, ярка выяўленую, да гуманістычнага іх вырашэння.
(138 слоў)
Паводле С. Андраюка
Похожие статьи:
Іван Мележ → Беларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"
Іван Мележ → Іван Мележ - Спатканне за горадам
Іван Мележ → Іван Мележ - Здарэнне
Пераказы → Свет не без добрых людзей
Іван Мележ → Васіль Дзяцел і Ганна Чарнушка як мастацкія тыпы ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"