Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Свет не без добрых людзей

Варыянт 1 (243 словы)

   Звычайна, калі ў Васіля быў дрэнны настрой, яму чамусьці ўспаміналася дзяцінства. Успаміналася цёплае лета. Падворак, на якім пахла смалой і трэскамі, зялёная траўка і гусі. Вялікі шэры гусак выцягвае доўгую шыю, каб ушчыкнуць яго. Васіль палохаецца, заве маці. Аднойчы, загнаўшы гусей за шашу, яны з маці заўважылі каля аўтобуснага прыпынку згорбленага старога дзядка.
   – Адкуль вы будзеце, дзядзька? – спынілася побач маці.
   – Здалёку, мая дачушка. Аж з Убалацця. Чакаю, чакаю аўтобуса да гарадка, а яго ўсё няма.
   – Ён цяпер будзе толькі заўтра вечарам. Хадземце, у нас пераначуеце, а заўтра паедзеце ў гарадок, – прапанавала маці.
   Дзядок расчуліўся і часта заміргаў вачамі:
   – А мая ж ты дачушка! Няёмка мне, але свет не без добрых людзей.
   Дзядок начаваў у іх, вячэраў разам з усімі. Чамусьці бацька, які звычайна хутка еў, на гэты раз доўга сядзеў за сталом, размаўляў з дзядулем.
   Тады гэты выраз «Свет не без добрых людзей» Васілю быў незразумелым, але запаў у памяць, не сцёрся. Пазней ён зразумеў глыбокі сэнс слоў старога чалавека. Не толькі таму багата на свеце добрых людзей, што нехта дзеліцца з кімсьці апошнім кавалкам хлеба, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну. А яшчэ і таму, што большасць людзей жыве сумленна, верыць іншым, можа распазнаць фальш і падман. А добры свет, напэўна, і складаецца з мільёнаў зярнятак дабрыні і чалавечнасці. Адно да аднаго – вось аснова жыцця наогул.
   Дзядуля той назаўтра паехаў. А Васілю неяк падсвядома было добра і радасна за маці і бацьку, і на гусей ён болей не крыўдаваў.

 


 

Варыянт 2 (156 слоў)

   Звычайна, калі ў Васіля быў дрэнны настрой, яму ўспаміналася дзяцінства, лета. Успаміналася, як аднойчы яны з маці заўважылі каля аўтобуснага прыпынку згорбленага дзядка.
   – Адкуль вы будзеце, дзядзька? – спынілася побач маці.
   – Здалёку. Чакаю аўтобуса, а яго няма.
   – Ён будзе толькі вечарам. Хадземце, у нас пераначуеце, а заўтра паедзеце ў гарадок, – прапанавала маці.
   Дзядок заміргаў вачамі:
   – А мая ж ты дачушка! Свет не без добрых людзей.
   Тады гэты выраз Васілю быў незразумелым, але запаў у памяць. Пазней хлопец зразумеў сэнс слоў старога. Не толькі таму багата на свеце добрых людзей, што нехта дзеліцца з некім апошнім кавалкам хлеба, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну. А яшчэ і таму, што большасць людзей жыве сумленна, верыць іншым, можа распазнаць фальш і падман. А добры свет, напэўна, і складаецца з мільёнаў зярнятак дабрыні і чалавечнасці. Адно да аднаго – вось аснова жыцця наогул.
   Дзядуля той назаўтра паехаў. А Васілю неяк падсвядома было добра і радасна за маці і бацьку.

Паводле У. Саламахі

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Не спявай мне песню пра арэлі...

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Слова

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Добрае сэрца

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Добры чалавек

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Хто самы добры?