Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Светлякі

   Стаіць цёплая і ціхая ноч. Возера ўсыпана залатымі зоркамі.
   Васілёк падкладвае ў агонь дровы. Яны патрэскваюць. Па траве скачуць палахлівыя цені. Я сяджу побач, любуюся аблачынкамі.
   Пасля апоўначы пачаў церусіць цёплы дожджык. Бліснула маланка. Запахла грыбамі, квеценню грэчкі, мокрай карою вербаў.
   Пад раніцу я ўбачыў блакітнае свячэнне. Гэта пасля дажджу на гнілым дрэве засвяціліся бактэрыі.
   Падняў я некалькі гнілушак, паклаў у мяшэчак. Яшчэ тыдзень яны свяціліся ноччу ў кватэры.
(70 слоў)

Паводле Я. Галубовіча