Вавёрка Алёнка засумавала. Ёй трэба напісаць сачыненне «Мой родны кут». А пра што пісаць, не ведала.
Раптам яна пачула стук Жаўны Петрыка. Вавёрка вырашыла запытацца, пра што ён пісаў сачыненне. Пятрок разгарнуў сшытак і прачытаў наступнае: «Мой родны кут – краіна Беларусь. Ніхто з маіх суродзічаў не лётае далей таго месца, дзе гняздуецца сям’я. Але ўсе ведаюць, што жоўны жывуць па ўсёй Беларусі.
Усім жоўнам вядома такая прытча. Пчаляр не святкаваў у нядзелю, а выдзёўбваў борць для пчол. За гэта Бог пераўтварыў яго ў чорнага дзятла. З таго часу жоўны дзяўбуць дрэвы.
Жоўны абмінаюць чалавечае жыллё. Але мы рады, калі чалавек клапоціцца пра дрэвы і насельнікаў бароў, ахоўвае наш кут».
Пятрок замоўк. Цяпер Вавёрка ведала, пра што пісаць сачыненне.
(120 слоў)
(Паводле А. Карлюкевіча)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак