Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сасоначка

   Сасоначка расла не ў гушчары, як большасць, а між стромкіх, ладных ужо сясцёр. І сонца ёй было тут удосталь, і дажджавой вадзіцы хапала, ды ніхто знячэўку і стаптаць не мог. Расла сасоначку ў зацішку, цягнулася да неба, туды, дзе начамі плоймай высяваліся зоркі, дзе месячык пастухом-бацькам праходзіў між імі. Часам здавалася сасоначцы, што дагоніць яна старэйшыя дрэвы, перарасце і выпрастае вершаліну над усім лесам. Тады ўжо ніводная птушка не міне яе вершаліны, каб на хвілінку не прысесці, склаўшы крылы, не паглядзець у бясконцасць ды парадавацца жыццю. Якое ж яно, жыццё, неахопнае, шырокае і бяскрайняе, радаснае і шчаслівае. А магутныя вятры-бураломы ды злыя спякоты – часовае. Усё гэта мінае, і зноў застаюцца шаравата-блакітныя ліпеньскія вечары, майскія спевы птушак, куванне самой зязюлі, вэлюм празрытага туману, які прыходзіць з грыбнымі дажджамі з далёкіх і блізкіх лугавін, з ручаёў, крынічных рачулак, аерных балацявін. Жыццё прыгожае і доўгае, яго ніхто-ніхто не можа адняць. І дрэўца жыло кожным днём напоўніцу, узахлёб, не ашчаджаючы сілаў і дабрыні, радуючыся кожнай хвілінцы, кожнаму гуку ў наваколлі. Яна пакуль не ведала, што побач жывуць нястомныя жукі-караеды, што зусім недалёка селішчы людзей, у якіх ёсць сякеры і пілы, што ім трэба будаваць хаты, разводзіць агонь у печах. Але яна, сасоначка, нікога не чапае, жыве тым, што даецца кожнаму бясплатна, спакон веку. Дык навошта ж быць самотнай? Навошта па начах уздыхаць, рыпець засохлымі галінамі, пабітымі маланкай расшчэлінамі. Трэба ж кожную раніцу чакаць, калі ўзыдзе сонца, якім яно будзе – празрыста-яркім, сляпучым ці слюдзяніста-бляклым, заплаканым. Расла сасоначка, заглыбляла карэнне ў зямлю, зіхацела сярод бураватых ствалоў залацістасцю здаровай кары… Жыла, расла сасоначка.
   Частыя бураломы абміналі закутак гэтага лесу, а калі і наляталі, на зямлю з надрыўным уздыхам лажыліся магутныя, выспелыя дрэвы. А сасоначка расла, расла і радавалася.
(281 слова)

Паводле А. Казлова

 

Похожие статьи:

ПераказыСасна пры дарозе

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Танец соснаў

ПераказыСасна

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала