Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Салдацкая крыніца

Варыянт 1 (75 слоў)
   Ля вёскі Сасноўка салдаты вучыліся ваяваць. Была спёка. Хацелася піць. Адзін салдат узяў рыдлёўку і расчысціў крынічку. Крынічка забруіла, напоўнілася да берагоў.
   На наступны дзень салдаты прынеслі да крыніцы бярвенцы, зрабілі зруб. Хтосьці павесіў на алешыне кошык з бяросты.
   Праз тыдзень салдаты паехалі. А што ж крынічка? Яна і зараз пераліваецца тонкімі струменьчыкамі. Каля крынічкі кіпіць жыццё. Блакітныя незабудкі зазіраюць у яе люстэрка.
   Уся вёска п’е ваду з крынічкі. Добрую памяць пакінулі салдаты.

 


 

Варыянт 2 (153 словы)

   Калісьці каля нашай вёскі спыніліся салдаты. Вучыліся ваяваць: стралялі, акопы капалі, наступалі.
   Была спёка. Адзін салдат захацеў піць. Ён дастаў з чахла лапатку і пачаў расчышчаць крынічку, што выбівалася з-пад зямлі каля старой алешыны. Калі вада адстаялася, салдат напіўся і пайшоў сваёй дарогай.
   Другі салдат крынічку паглыбіў. Яна забруіла, напоўнілася да берагоў. Салдат набраў вады ў біклагу для сяброў, сам напіўся.
   Назаўтра салдаты прынеслі да крынічкі бярвенцы і зрабілі зруб. Адзін з іх змайстраваў коўшык з бяросты, павесіў яго каля крыніцы на суку алешыны.
   Праз тыдзень салдаты паехалі і ніколі больш у нашу вёску не вярталіся. А крыніца засталася. Вада льецца цераз бярвенцы, і па лузе паўз вёску бяжыць ручаёк, вясёлы, звонкі, чысты, як сама крыніца. Уся вёска п’е тую ваду. Дзеці, якія калісьці чарадой бегалі за салдатамі, цяпер ужо выраслі. Новыя дзеці, вядома, не памятаюць, як прыязджалі ў вёску салдаты, а ўсё адно называюць крыніцу салдацкай.
   Добрую памяць аб сабе пакінулі салдаты.

Паводле В. Хомчанкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДзе сціхае плёскат крыніцы

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле З. Калкоўскай)

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле Я. Сіпакова)

Пераказы, дыктантыДзе бруяцца крыніцы

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле I. Масляніцынай)