Наш дом стаяў у прыгожым садзе. На клумбе расцвілі дзівосныя кветкі. Гэта былі званочкі. Яны весела звінелі ад ветрыку. Уздоўж дарожкі раслі рамонкі. Калматы чмель падлятаў да іх і гучна гудзеў.
Сад цягнуўся далёка. За садам пачынаўся малады лес. Гэты лес падыходзіў да самай рэчкі. Улетку ў густых кустах жыў салавей. Кожны вечар ён спяваў сваю цудоўную песню. Людзі слухалі салаўя і ўсміхаліся. У гэтай песні было шмат цяпла і радасці.
(72 словы)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сады восенню
Пераказы, дыктанты → Белыя вішні і яблыні
Пераказы, дыктанты → Там усё смачнейшае
Пераказы, дыктанты → Батанічны сад
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Мой сад