Як адзначаюць даследчыкі лірычнай паэзіі, нягледзячы на тое, што яе аснову складаюць вобразы-перажыванні, лірычная паэзія не можа абмяжоўвацца адлюстраваннем толькі суб’ектыўнага свету: у рэальным жыцці немагчыма аддзяліць тыя прадметы і з’явы знешняга свету, якімі гэтыя перажыванні выкліканы. Адсюль узнікае неабходнасць увесці ў склад лірычнага верша элементы прадметна-рэчыўнага свету і іх слоўна-моўныя адзінкі. Таму тыповая мадэль лірычнага верша ўключае ў свой склад тры асноўныя кампаненты: рэальны свет, пачуццё і паэтычную думку. Пры гэтым думка як бы падводзіць вынік аўтарскай рэфлексіі і змяшчаецца, як правіла, у канцы верша або страфы – утвараецца лірычны сюжэт, створаны перапляценнем трох кампанентаў з іх бясконца зменлівымі, непрадбачанымі суадносінамі.
Пейзажныя вобразы ў лірыцы – моцныя сродкі выражэння нацыянальна-патрыятычных пачуццяў, бо кожны паэт адухоўлены любоўю да прыроды, якая з’яўляецца неад’емнай часткай яго Радзімы.
(123 слова)
Паводле М. Цікоцкага
Похожие статьи:
Аркадзь Куляшоў → Паэзія Аркадзя Куляшова
Ніл Гілевіч → Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча
Пімен Панчанка → Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі
Сучасная літаратура Беларусі → Сучасная паэзія Беларусі
Сучасная літаратура Беларусі → Сучасная беларуская паэзія, яе тэмы і вобразы