Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Рыма Шаршнёва
Ва ўсіх навакольных вёсках ведалі невысокую маладую дзяўчыну з дзіцячым тварам. Гэта была партызанка Рыма Шаршнёва.
Кожнае яе слова глыбока западала ў сэрцы людзей. Яна ўмела падбадзёрыць чалавека ў горы. Умела суняць слёзы. Як ласкава глядзелі яе задуменныя вочы на змучаных людзей!
Хадзіла яна па беларускіх вёсках. Збірала жанчын. Гутарыла з імі. Умацоўвала ў іх веру У перамогу над ворагам.
(60 слоў)