Дзяцінства беларускага мастака Паўла Васільевіча Масленікава прайшло ў вёсцы Нізкая Вуліца, што на Магілёўшчыне. Прыгожыя берагі Лахвы, высокія ўзгоркі і крутыя схілы, бярозавыя гаі і задумлівыя сасновыя бары захаплялі казачнай маляўнічасцю і клікалі да сябе.
На ўсё жыццё палюбіў Павел Васільевіч гэтае хараство. Зіма вабіла ўрачыстай маўклівасцю лясоў і снегавымі завеямі. Летам цешыўся ён духмянасцю кветак, пахам хвоі, морам жытнёвых палёў. Восень захапляла хлопчыка стракатасцю фарбаў, нязвыкласцю адценняў, туманнымі раніцамі, зорнымі вераснёўскімі вечарамі. Але больш за ўсё хвалявала і радавала вясна. Зямля абуджалася ад снегу. Лес напаўняўся чароўнай сімфоніяй птушынага гоману. Зелянела трава. Квеценню палымнелі сады.
(96 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы → Красавік – мастак
Пераказы → Малюнак
Пераказы → Недасяжная
Пераказы → Язэп Драздовіч
Пераказы → Мастацтва служэння дабру