Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Родны куточак (Паводле В. Лукшы)

Варыянт 1 (251 слова)
   Ёсць у кожнага з нас куточак зямлі, да якога мы заўсёды імкнёмся ўсімі лепшымі думкамі. Адсюль і пачынаецца для нас Радзіма, увесь яе неабдымны свет. І дзе б мы ні былі, куды б ні закінуў нас лёс, сілай незразумелай і неадольнай нас цягне туды, да дзяцінства і да юнацтва нашага мілага. Кожная такая сустрэча абяцае нямала: жыццё заўсёды здзіўляе радасцю свайго стварэння. І за справамі людзей, якія жывуць у гэтым дарагім для сэрца куточку, сочыш асабліва раўніва і асабліва ўважліва, і
   Для некаторых беларусаў гэтым куточкам з’яўляецца Полаччына – край блакітных азёр, звонкіх і чыстых крыніц, пявучых і меднастволых бароў. Край, у косы якога ўплецены стужкі задумлівых рэк і азёр. Край, дзе крыляюць вольныя вятры, дзе песні, самыя звонкія і мілагучныя, лунаюць пад блакітным небам.
   Усё, што выпала перажыць нашай зямлі беларускай: і захапленне тымі вырабамі, якія зроблены працавітымі рукамі яе жыхароў, і горыч няволі, і радасць вялікіх перамог – як у кроплі расы, адбілася ў лёсе Полаччыны, а радасць і слёзы яе – у лёсе нашай зямлі беларускай.
   Вельмі многае выпала бачыць і чуць крутым дзвінскім хвалям. У іх адлюстраваны не толькі старажытны Полацк і яго юны брат Наваполацк – горад нафтаперапрацоўшчыкаў і будаўнікоў, хімікаў і энергетыкаў. У іх няспешнай гаворцы гучаць пранікнёны спеў весляроў гандлёвых суднаў на шляху «з варагаў у грэкі», прычытанні жанок, што правялі на бітву дружыннікаў Якава Палачаніна, аб храбрасці якога высока адазваўся Аляксандр Неўскі. Помніла Полаччына, не раз паўтаралі сыны і дочкі гэтага слаўнага горада словы легендарнага палкаводца: «Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне».
 


 

Варыянт 2 (157 слоў)

   Ёсць у кожнага з нас куточак зямлі, да якога ўсім сэрцам сваім прыварожаны. Адсюль пачынаецца для нас Радзіма, яе неабдымны свет. І дзе б мы ні былі, сілай неадольнай нас цягне туды, да дзяцінства, да юнацтва.
   Полаччына – край блакітных азёр, чыстых крыніц, меднастволых бароў. Край, дзе самыя звонкія і мілагучныя песні лунаюць пад блакітным небам.
   Усё, што выпала перажыць нашай зямлі, як у кроплі расы, адбілася ў лёсе Полаччыны, а радасць і слёзы яе – у лёсе зямлі беларускай.
   Многае выпала бачыць і чуць хвалям дзвінскім. У іх адлюстраваны не толькі старажытны Полацк і яго юны брат Наваполацк – горад нафтаперапрацоўшчыкаў і будаўнікоў, хімікаў і энергетыкаў. У іх няспешнай гаворцы – спеў весляроў гандлёвых суднаў на шляху «з варагаў у грэкі», прычытанні жанок, што правялі на бітву дружыннікаў Якава Палачаніна, аб храбрасці якога высока адазваўся Аляксандр Неўскі. Не раз паўтаралі сыны і дочкі Полаччыны словы гэтага легендарнага палкаводца: «Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне».

Паводле В. Лукшы

 

Похожие статьи:

ПераказыПолацк

ПераказыПолацкая зямля

ПераказыСкрозь стагоддзі

ПераказыМы родам адсюль

ПераказыРадзіма душы