Колькі на свеце цудоўных мясцін! На далёкай поўначы незабыўнае ўражанне пакідае паўночнае ззянне. Сонечны поўдзень здзіўляе казачнымі прасторамі Чорнага мора. Усюды жывуць добрыя і працавітыя людзі.
Аднак заўсёды перад вачыма ў кожнага родныя вобразы. Разносіцца пах кветак на зялёных лугах. Пад высокім небам чуецца спеў жаваранка. Над блакітным азярцом зіхацяць празрыстыя воблакі. Прыгадваецца кожны куточак, кожная сцяжынка. Дзе яшчэ можа быць такое хараство?
(65 слоў)
Паводле М. Хведаровіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Родныя вобразы (Паводле Я. Коласа)
Пераказы, дыктанты → Краса роднай зямлі
Пераказы, дыктанты → Любіць родную зямлю
Пераказы, дыктанты → Сэрца рвецца дадому
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы