Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Роднае мястэчка (Паводле М. Федаровіча)

   Дзе б я ні быў, якія б цуды ні здзіўлялі, перад маімі вачыма заўсёды ззяла прамяністае святло майго роднага мястэчка, дзе жылі бацькі і бацькі маіх бацькоў, дзе я сам упершыню захапіўся шчодрай сонечнай прамяністасцю, пахам кветак на шаўковых мурожных лугах, спевам жаваранка пад высокімі сінімі нябёсамі. Вось так і хочацца прыгадаць кожны куточак, кожную сцяжынку, узгорачак і лагчынку, дзе над люстрам блакітным нашага азярка зіхацяць празрыстыя воблакі.
   Праз доўгія дзесяцігоддзі пранёс я нязменную памяць аб усім у сваім сэрцы. Напэўна, кожнаму здаецца, што няма нідзе на свеце такога хараства, як тое, якое ты ўбачыў упершыню яшчэ ў маленстве і якое зачаравала цябе назаўсёды.
   Не адна навала грозна прашумела над маёй Радзімай. Захопнікі колькі разоў агнём і жалезам змяталі мястэчка з твару зямлі. Але і мінулым, і сённяшнім днём яно для мяне самае ветлівае, утульнае і па-свойму прыгожае, бо тут прайшлі мае дзіцячыя гады і юнацтва.
(146 слоў)

Паводле М. Федаровіча

 

Похожие статьи:

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...

ПераказыСкарбы нашай Радзімы

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

ПераказыГанарымся Бацькаўшчынай

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма