Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Роднае мястэчка (Паводле І. Навуменкі)

   Дзесяць дзён прабыў Васіль у мястэчку, а ўражанне такое, што ніколі яго не пакідаў. Нібы не было трыццаці гадоў, якія жыў на чужыне, і нібы ўсё-ўсё ведае пра заасфальтаваную вуліцу, разлеглыя палі на балацянках і пні, пра пераезд, будкі пры пераездзе, у якіх жывуць зусім іншыя людзі. Відаць, многа перамен у мястэчку, але яшчэ больш такога, што Васіль да дробязей памятае і ведае. Васіль можа зрокава ўявіць усіх да аднаго гаспадароў старых, пакрыўленых хацін, якія стаяць наўзбоч забрукаванай, заасфальтаванай вуліцы, іх твары, паставы, паходку, манеру гаварыць, помніць іхнія сямейныя гісторыі, розныя выпадкі, якія з імі адбываліся. Толькі большасці гэтых людзей ужо няма на свеце.
   Карані кожнага чалавека, зразумела, там, дзе ён нарадзіўся, пражыў маладыя гады. Гэтага нельга забыць, выкінуць з душы, памяці. Корні яго, Васіля, тут, у мястэчку, і, можа, таму ў кожны свой прыезд ён на дзіва лёгка і хутка асвойваецца з тутэйшым жыццём.
(146 слоў)

Паводле І. Навуменкі