Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Расла ў лесе елачка
Ці ведаеш ты, што твая сукенка вырасла ў лесе? Лесарубы спілавалі елачку, парэзалі на метровыя круглякі. Драўніну на машынах патрушчылі. Потым засыпалі ў велізарны кацёл. Закрылі наглуха і пусцілі гарачую пару. Вялікая чараўніца хімія ператварыла ўсё ў масу. Цяжкія прэсы спрасавалі масу і адправілі на фабрыку штучнага валакна. З адной елкі можна наткаць шоўку на некалькі сот сукенак.
(58 слоў)