Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Раніца вясны

   Сакавік называюць раніцай вясны. Паветра напаўняецца незвычайнай свежасцю. Абуджаюцца, наліваюцца сокам дрэвы. Першымі прачынаюцца клёны і бярозкі. Хутка набухаюць пупышкі. На вербах ужо заблішчалі пушыстыя коцікі. Арэшнік упрыгожыўся жоўтымі завушніцамі.
   У сакавіку вяртаюцца з выраю птушкі. Наш слых лашчыць звонкая песня жаўрука. Ён вітае веснавое абуджэнне прыроды. Шпак спявае на ўсё поле вясёлыя песні. Розныя галасы чуюцца ў наваколлі. Усё спявае і радуецца.
(65 слоў)

Паводле І. Марачкінай

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Сакавік

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Сакавік

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Сакавік і яго сёстры

Ніна МацяшНіна Мацяш - Са святам

ПераказыСакавіцкае пісьмо