Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ранняя вясна

   Толькі сышоў апошні снег. Як хораша, светла і цёпла! Яскравае шчодрае сонца сыпле і сыпле незлічоныя снапы залатых промняў. Тонка пахне перакапаная глеба, пах прыгрэтай сонцам зямлі соладка змешваецца з пахам набраклых пупышак.
   На галінках дрэў беладзюбыя гракі мосцяць гнёзды. Часам зляціць адтуль паламаная імі ці ўпушчаная галінка і ўпадзе на падмеценую і пасыпаную жоўтым жвірам сцежку.
   Праз шчыліны агароджы відаць шырокая брукаваная вуліца. Снуе і некуды спяшаецца густы людскі натоўп. Куды ўсе бягуць? З вуліцы даносяцца гукі горада і паасобныя нязвязныя галасы.
   А на сэрцы ціха, хораша і спакойна, нібы ты купаешся ў сонцы і пахах вясны.
(100 слоў)

(Паводле У. Жылкі)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыАбуджэнне

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны