Рэчка гэтая, як я вам ужо гаварыў, называецца Удава. Казалі старыя людзі, што існавала легенда: нібыта яна калісьці была замужам. Муж быў злы, свавольны, разбураў сенажаці, зносіў масты, змываў копы сена. І сонца высушыла яго. Стаўшы ўдавой, рэчка раззлавалася, але саўладаць з сонцам не змагла і стала помсціць людзям, жывёлам: кожны год брала ахвяру. І сапраўды, легенда легендай, а на гэтай рэчцы шмат людзей утапілася. Тут была глыбокая яміна, якая называлася Прыцава: там калісьці ўтапіўся малады чалавек па прозвішчы Прыц. Як ён утапіўся, ніхто не ведае. Казалі, што ішоў вечарам ад дзяўчыны з Перавоза...
Ёсць мясціна, якую называюць Янушкава яма. Там ужо пасля асушэння таксама няшчасце здарылася: утапіўся ветэрынар. Аднойчы захлынуўся нават лось. Што яго змусіла ўваліцца ў рэчку, і чаму ён не выбраўся – загадка. Так што Удава наша каварная і злая.
(132 словы)
Паводле В. Дайліды
Похожие статьи:
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Жыла-была рака
Якуб Колас → Якуб Колас - Каля рэчкі
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Пачатак
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Рэчка-рэчанька мая