Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Развітанне з летам

   Лета адыходзіла. I гэта адчувалася ўсюды: у лесе, у полі, на лузе.
   Першы жоўты лісток адарваўся ад галінкі бярозы і квола, сумна зашапацеў у траве. Пачарнела і зламалася, не вытрымаўшы цяжару, сцяблінка жыта на ўзмежку. Колас уткнуўся вусамі ў зямлю. I з яго выпалі прадаўгаватыя залацістыя зярняты. Жыта не хацела мірыцца з тым, што яго не было каму жаць, каму есці. Яно сеялася само.
   На лузе не крычалі ўжо цэлымі зграямі маладыя шпачкі, і хоць нідзе не шарэў вострым верхам ні адзін стог, лета канчалася і тут.
   Рэдкі матылёк хутка-хутка махаў крыльцамі, нібы некуды вельмі спяшаўся, нібы ад некага ўцякаў.
   Чарнакрылы бусел стаяў на адной назе і думна глядзеў некуды ўдалячынь, туды, куды неўзабаве пакліча яго вырай.
   Раса, выпаўшы ўранні, іншы раз трымалася ўвесь дзень. Яна холадна і неяк няветліва паблісквала ў лапушыстым лісці малачаю.
   Пераспелыя яблыкі ападалі ў цішы садоў і гучна покалі ў зямлю.
(149 слоў)

Паводле Б. Сачанкі.

Похожие статьи:

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Зерне і млын

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Ля даўняга селішча

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Карчоўнік

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Сляды

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Хлеб