Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Разам з народам

   Утульная халаднаватая сталовая дома Янкі Купалы. У адчыненае акно відаць мокрыя, у срэбры дажджу дрэвы, асветленыя электрычнасцю. З акна цягне вільгаццю лесу, кветкамі, Палессем. Купала чытае простыя, але надзвычай пачуццёвыя строфы паэмы «Над ракой Арэсай». Ён чытае вельмі ціха, аднак у голасе разам з цеплынёй чуецца аксамітнае ракатанне.
   Сотні разоў нам даводзілася слухаць паэта. На трыбуне, бывала, ён тушаваўся, спяшаўся скончыць выступленне. Купалу выручалі абаяльнасць дзіўнага твару і ўсенародная любоў. Але за сталом строфы паэмы гучаць нейкімі адвечнымі прароцтвамі і вочы паэта гараць свяшчэннымі агнямі. Гэты чалавек, здавалася, быў не толькі ахоўнікам казак і легенд беларускіх лясоў, але і жывым увасабленнем іх смелых герояў. Увасабленнем герояў легенд і паданняў усіх народаў і краін, лёс якіх падобны да лёсу беларускага народа. Народ абуджаўся ад векавога прыгнёту, крок за крокам набліжаючыся да вяршыні ўсечалавечай культуры. Разам з народам ішоў, распраўляючы плечы, паэт-гусляр.
(143 словы)

Паводле А. Мікуліч.

Похожие статьи:

Янка КупалаДраматургічнае майстэрства Янкі Купалы

Пераказы, дыктантыУладзімір Гніламёдаў

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці