Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Радасны дзень

   Выдаўся цудоўны дзянёк. Такія дзянькі бываюць на Палессі не так часта. Сонца моцна пячэ. Але гарачыні няма. Лішак цяпла паглынаюць рака і лес. Усё навокал жыве і дыхае. На дрэвах не калыхнецца ніводзін лісточак. Усюды разносіцца водар лесу і балота. Нават рака напаўняецца пахам свежай травы. Усюды цыркаюць конікі. Крумкаюць жаўтабрухія жабы. Заліваюцца мітуслівыя птушкі. Гудуць пухнатыя чмялі над кветкамі. Усім радасна ў такі дзень.
(67 слоў)

Паводле Я. Маўра