Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Пушок
Дзень выдаўся цёплы і сонечны. Міхась сядзеў каля акна. Раптам ён пачуў у садзе скавытанне. Хлопчык пабег у сад. На траве сядзела шчаня. Міхась прынёс яго дамоў. Яно было яшчэ сляпое. Хлопчык зрабіў яму мяккую пасцельку, напаіў малаком. Шчаня хутка расло і набірала вагу. Яно стала пушыстым і белым. Міхась назваў яго Пушком. Пушок увесь час бегаў за хлопчыкам. Міхась быў вельмі рады свайму новаму сябру.
(67 слоў)