Бабуля разбудзіла мяне рана. Я выбег на двор. На вуліцы было ціха.
Паступова пачалі абуджацца птушкі. Першымі зацырыкалі на даху вераб’і. Зашчабяталі на правадах ластаўкі. У лесе за хатай закувала зязюля. На ліпе заклекатаў бусел. Выглянуў з дупла старой грушы чорны шпачок. Выпырхнуў з дупла, прымасціўся на галінцы і заспяваў.
Але раптам у садзе азваўся салавей. Мяккая сярэбраная трэль рассыпалася між яблынь. Яна заглушыла галасы іншых птушак.
(69 слоў)
Паводле В. Дайліды
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу