Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Птушкі ў Беларусі

   У спісе Беларусі дзвесце дзевяноста дзевяць відаў птушак. Дзвесце дваццаць відаў гняздуюцца на тэрыторыі нашай краіны. Пералётных птушак і выпадкова залётных дваццаць два віды. Дзевяць сустракаюцца толькі зімой.
   Гняздуюцца ў нас пераважна лясныя жыхары. На другім месцы па колькасці водна-балотныя віды, а на трэцім птушкі палёў і лугоў.
   У Мінску можна сустрэць больш за сто відаў птушак. Восемдзесят шэсць з іх знаходзяць у сталіцы месца для гнездавання.
   Многія птушкі занесены ў Чырвоную кнігу, бо яны знаходзяцца на мяжы знікнення.
   На сучаснае птушынае насельніцтва любой краіны вялікі ўплыў мае гаспадарчая дзейнасць людзей.
(94 словы)

(Паводле Р. Кажэўнікава)

 

Похожие статьи:

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")