Белацагляны домік над родным Нёманам, адной з найчысцейшых, найпрыгажэйшых беларускіх рэк. Да таго доміка ідзеш па вузкай сцежцы, якую ім, дачнікам, кожнай вясною трэба пратоптваць нанава. Тая сцежка – танюсенькая нітка з сусветнай безлічы дарог, якія пакрываюць павуцінай нашу планету.
Дзед загадаў малым ісці наперадзе. Спачатку ідзе чарнявая вёрткая Анечка, потым светленькі маўклівы Максім, а ўжо за ім дзед. Дзеці бягуць па знаёмай сцежцы адно за адным. Як гэта хораша! Ім трэба бегаць, як птушкам лятаць. Пацешна бягуць, падкідаючы босымі пяткамі.
Стары цэлы тыдзень не быў на дачы, і сёння яму ўсё тут бачыцца навейшым, свяжэйшым. Можа, не так, як дзетвары, не з першароднай свежасцю, чысцінёй успрымання, аднак жа светла ды па-новаму. Хораша тут, дзе яны, смяшлівыя, быстрыя, цікаўныя, у ясным і цёплым свеце травы, лістоты, ластавак і матылёў, тут, дзе прырода, і дзеці, і цішыня.
(135 слоў)
Паводле Я. Брыля
Похожие статьи:
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы
Пераказы → Зімовы начлег
Пераказы → Крыштальны звон бяроз
Пераказы → Чалавек і прырода
Пераказы → Беражыце прыроду