Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прырода – наш дом

   На Каўказе мы часта сустракалі сляды, пакінутыя падарожнікамі на ўлонні прыроды. Гэта незлічоныя маладыя дрэўцы, ссечаныя на калкі для палатак і рагаткі для вогнішчаў, захламленыя пляцоўкі, горы ржавых бляшанак.
   Яшчэ больш прыкра бачыць, калі свядома нявечацца ўнікальныя помнікі прыроды. Квадратныя метры сцен, скал, аўтобусных прыпынкаў усыпаны безліччу імён, назваў гарадоў. Яны выглядаюць, як стэнды, дзе дэманструецца чалавечая пыхлівасць.
   Я чуў, што ў некаторых кантонах Швейцарыі каля помнікаў прыроды спецыяльна для аматараў такой формы самасцвярджэння ставяць вялікую пліту. Калі паверхня яе будзе поўнасцю зрэзана і спісана, пліту прыбіраюць і замяняюць новай.
   Аднак думаецца, што не ініцыялаадводы, а мэтанакіраваная растлумачальная работа павінна дапамагчы нам захаваць аб’екты прыроды.

(Паводле С. Лукашэвіча)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКрыштальны звон бяроз

Пераказы, дыктантыБеражыце прыроду

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Пераказы, дыктантыЗімовы начлег

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода