На высокай сасне ў дупле жыла вавёрачка. Вочкі ў яе як гузікі. А вушкі на пэндзлікі падобныя.
Убачыла вавёрачка сароку. Што за птушка такая? Вылезла з дупла. І тут заўважыла грыб. Ён на другім дрэве на сучку вісіць. Вельмі хочацца вавёрцы грыбком паласавацца. Ды баіцца з дрэва на дрэва пераскочыць. Маленькая яна.
Але вавёрачка адважылася і скокнула. Чырвоная шапачка падасінавіка стала ёй прызам за адвагу.
(66 слоў)
Паводле В. Кастручына
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Вавёрка
Пераказы, дыктанты → Выпадак у лесе
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вавёрка
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Вавёрчына гора