Студэнты разыходзіліся з клуба ўначы, абуджаючы сонную цішыню гарадскіх вуліц. Алёшка праводзіў Рэню, нёс самавар. Гэты неад’емны атрыбут старога сямейнага дабрабыту патрэбны быў па ходу п’есы, і яго прынесла Рэня. Пракляты самавар займаў абедзве рукі, замінаў хадзьбе і размове. А сказаць Алёшка збіраўся нешта важнае, сур’ёзнае, пра што гавораць звычайна адзін раз у жыцці. Рэня прыглядалася да няскладнай фігуры хлопца, да ўчэпістых рук з самаварам, і ў куточках яе вуснаў хавалася ледзь прыкметная ўсмешка. Алёшка спачатку расказваў пра захаванне энергіі, потым перайшоў да каменнага вугалю...
Спыніліся ля дома, дзе жыла Рэня. Алёшка замяўся, потым, паглядзеўшы проста ў яе вочы і пачырванеўшы, прашаптаў:
– Я цябе кахаю.
Ярка ўспыхнулі вочы дзяўчыны, нібы сінь расплылася ў пяшчотнай цеплыні. Рэня раптам абняла Алёшку, пацалункам апаліла яго вусны, выхапіла з рук самавар і хутка знікла за дзвярыма.
Алёшка стаяў ашаломлены, шчаслівы. Усміхнуўся, заўважыўшы свае рукі. Як трымалі яны самавар, так і засталіся сагнутымі, нібы акамянелі. Хлопцу здалося, што ўсё ўсміхаецца яму: і ранішняе сонца, і ветлівыя клёны, і птушкі ў язмінавых зарасніках.
(170 слоў)
(Паводле М. Лынькова)
Похожие статьи:
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Трыялет
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Твае вочы
Янка Журба → Янка Журба - Каханне
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Яшчэ ў юнацкія гады
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Свяці, кахання чыстая зара!..