Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прыдзвінскія краявіды

   Як не любіць Дзвіну, калі нарадзіўся на ёй, хадзіў па яе ўзбярэжжы ў дзяцінстве і юнацтве, услухоўваўся ў плёскат яе хваль.
   Ёсць нешта задумлівае, незабыўнае і чароўнае ў прыдзвінскіх краявідах, асабліва паміж Полацкам і прымежкам з Літвой. Прымежак гэты цікавы яшчэ тым, што тут да тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятага года праходзіла дзяржаўная граніца з панскай Польшчай. Нейкі след таго пагранічча, той чуйнай цішыні ўсё ж як бы захаваўся ў наваколлі і да сённяшняга дня, хоць абодва берагі жывуць дружным жыццём.
   Глухой цёмнай сцяной падступае з абодвух бакоў да ракі лес, навальваецца на рэчышча, нібы сціскаючы яго. Сосны і яліны, кучаравыя бярозы глядзяць у ваду, як у люстра, і кроны іх адбіваюцца ў ціхай плыні. Потым лес расступаецца, адкрываючы векавыя дубы, бярозавы гай і шырокую пойму з лугамі, круты бераг з глініста-пясчанымі выступамі і пакаты, у густой шаўкавістай траве адхон.
(139 слоў)

Паводле Т. Хадкевіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСведка часу

Пераказы, дыктантыДзвіна пайшла

Пераказы, дыктантыСкрозь стагоддзі

Пераказы, дыктантыРадзіма душы

Пераказы, дыктантыРодныя краявіды (Паводле З. Бяспалага)