Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Проса для жораваў

   Аднойчы на былым хутарскім падворку тата пасеяў загон проса. «На дзіва густое і каласістае», – казала мама, аглядаючы малады пасеў. Радаваліся мы, назіраючы за тым, як расце «прасяная каша». Але неяк чарговы агляд поля здзівіў: яно было вытаптана невялікімі кругамі, быццам нехта паціху малаціў уручную. За вячэрай тата прапанаваў рана паехаць з ім. Конь ішоў вельмі хутка, фыркаючы ад назойлівых сляпнёў. Тата пацягнуў лейцы, стрымаў каня, і раптам мы ўбачылі, як таямнічыя госці-жораўкі, выцягнуўшы шыі над просам, шчыравалі ў загоне. Хутка і ўмела працавалі дзюбамі, выбіваючы з каласкоў зярняткі проса. Тата распрог каня і сказаў: «Дзіўныя птушкі, такім і проса не шкада. Няхай набіраюцца сілы да адлёту, не спалохаў бы хто».
   Тата быў знаўцам прыроды. Мае прабелы са школы ў веданні флоры і фаўны лёгка ўзнаўляў сваімі назіраннямі.
(130 слоў)

Паводле Н. Дрык.

Похожие статьи:

ПераказыУрокі жыцця

ПераказыЛюбоў да радзімы

ПераказыСпасцігаю мудрасць маміных урокаў