Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пра Бабу Ягу

   Раней на Беларусі дзяцей пужалі злоснай старой з касцяной нагой. Рабілася гэта, каб дзеці не хадзілі па чужых агародах і садах, не бегалі па нівах, дзе каласуе збожжа. Казалі, што неслухаў Баба Яга таўчэ ў жалезнай ступе, грызе жалезнымі зубамі.
   Аднак у чарадзейных казках Баба Яга можа быць і добрай памочніцай. Без яе казачны герой не здабудзе жывой вады, маладзільных яблыкаў, не атрымае магутнага каня. Гэтыя рэчы робяць героя непераможным. Яны дапамагаюць яму вярнуць нявесту, перамагчы ворагаў.
   Казкі пра Бабу Ягу прыносяць нам задавальненне, перадаюць веды пра дабро і зло, надаюць веры ў справядлівасць.
(97 слоў)

(Паводле І. Клімковіч)

 

Похожие статьи:

ККазка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - ППШ

Максім ТанкМаксім Танк - Казка пра Музыку

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Казкі і краскі

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Вавёрчына гора