У ціхім возеры, у правай затоцы, бліжэйшай да сонца, якое ўзыходзіць, адлюстроўваецца грэбень лесу і паэтычна загадкавае неба, размаляванае хмаркамі. Бліжэй да берага, але не на самым беразе, застыў градою трыснёг. Па ўсім гэтым паўзе, клубіцца, стаіць, зноў паўзе туман. На заследжаным балоцістым беразе скачуць, падскокваюць і пагойдваюцца пліскі.
Лес, што засланяе возера кальцом, адлюстроўваецца ў шкляной паверхні вады не адразу каля берага. Спачатку ідуць вузейшыя ды шырэйшыя палосы цёмнага і святлейшага серабра, а тады ўжо, амаль на самай сярэдзіне, значна вузейшым кругам адбіваюцца сосны, яліны, бярозы.
Сонца ўбілася ў паводку, што зацягнула неба. Можна толькі сказаць, што яно ёсць, жыве само.
На роснай траве, побач з непратаптанай сцежкай, ляжыць вялікае арлінае пяро. Стракатае той шэрай стракатасцю, што дзіўна, радасна хвалюе змалку. Хваляванне ідзе з жыцця і з кніг пра хараство прыроды.
(133 словы)
Паводле Я. Брыля.
Похожие статьи:
Янка Брыль → Янка Брыль - Сірочы хлеб
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая
Янка Брыль → Раман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая
Янка Брыль → Увесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")