Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Праграмнае забеспячэнне

   Сукупнасць усіх праграм для апрацоўкі інфармацыі, якія захоўваюцца ў памяці камп’ютара, называюць праграмным забеспячэннем. Паводле свайго прызначэння праграмы можна падзяліць на тры класы: сістэмныя, прыкладныя і інструментальныя.
   Сістэмныя праграмы дазваляюць чалавеку кіраваць камп’ютарам. Да іх адносяцца аперацыйныя сістэмы (кіруюць устройствамі камп’ютара), файлавыя менеджары (дазваляюць працаваць з файламі) і сеткавыя праграмы (кіруюць работай камп’ютара ў сетцы).
   Прыкладныя праграмы дазваляюць карыстальніку апрацоўваць розную інфармацыю. Да гэтага класа адносяцца рэдактары (тэкставыя, графічныя, музычныя, таблічныя), навучальныя праграмы, праграмы спецыяльнага прызначэння (інжынерныя, бухгалтарскія, медыцынскія і інш.), праграмы-плэеры (для прайгравання музыкі і прагляду відэафільмаў), камп’ютарныя гульні.
   Інструментальныя праграмы прызначаны для стварэння іншых праграм. Да гэтага класа адносяцца сістэмы праграмавання.

(Паводле А. Пупцава, А. Лапо)